Фота: AP

Фота: AP

Канцэрт адбудзецца 22 мая, а тэрыторыя вакол эстрады абгароджана ўжо цяпер. Кіраўнік кампаніі Live Nation Lietuva, якая арганізоўвае канцэрт, Аляксандр Караблікаў сказаў Delfi, чаму падрыхтоўка да канцэрта Rammstein зойме два тыдні.

«Канцэрт Rammstein у парку Вінгіс будзе найбуйнейшым канцэртам, які калі-небудзь праходзіў у Літве, падрыхтоўка да яго будзе працяглая і карпатлівая. З аўторка ў парку абгароджана толькі невялікая тэрыторыя (на гэта атрыманы неабходныя дазволы) каля эстрады», — сказаў кіраўнік Live Nation Lietuva.

Віленскі муніцыпалітэт паведамляе, што падчас падрыхтоўкі да канцэрта будзе абмежаваны рух пешаходаў і транспарту.

«Спачатку будзе абгароджана тэрыторыя вакол эстрады, тут рух пешаходаў будзе забаронены да 24 мая. Агароджаную тэрыторыю павялічаць 16—23 мая. На гэты час здымуць загароды, якія абмяжоўваюць праезд у парк Вінгіс транспарту, але ўезд будзе дазволены толькі службоваму транспарту», — расказалі ў муніцыпалітэце.

Паведамляецца, што на частцы вуліц будзе ўведзены аднабаковы рух.

Генеральная рэпетыцыя канцэрта Rammstein адбудзецца 20 мая з 20:00 да 24:00. У гэты час на агароджаную тэрыторыю будуць прапускаць толькі па запрашальных білетах.

Канцэрт Rammstein адбудзецца 22 мая з 20:00 да 24:00, гледачоў будуць запускаць з 17:00.

«Пасля канцэрта з 00:30 23 мая да 18:00 24 мая будзе праводзіцца дэмантаж канструкцый.

Rammstein пачне свае гастролі па Еўропе ў 2023 годзе менавіта з Літвы — гэта будзе адзіны канцэрт гурта ў краінах Балтыі.

Клас
17
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
5