Для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні абітурыент можа альбо падаць заяву ў электронным выглядзе на сайце РІКВ, альбо можа гэта зрабіць, прыйшоўшы ў адзін з пунктаў рэгістрацыі, піша БелТА.

Сёлета іх 41, спіс устаноў і ўсе інструкцыі ёсць на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Пры сабе трэба мець дакумент (копію дакумента), які пацвярджае асобу ці іншы аналагічны дакумент.

Да 1 чэрвеня абітурыент павінен забраць пропуск. Тыя, хто запаўняў электронную форму на сайце РІКВ, змогуць зрабіць гэта ў пункце праходжання ЦТ. Астатнія — асабіста ў пункце рэгістрацыі.

Рэгістрацыю на ЦТ можна лічыць завершанай толькі пасля атрымання пропуска.

Абітурыент, які будзе праходзіць сёлета цэнтралізаваны экзамен па двух прадметах, можа зарэгістравацца на ЦТ толькі па адным прадмеце. Маладыя людзі, для якіх ЦЭ сёлета не прадугледжаны, маюць права прайсці ЦТ па трох прадметах.

Зарэгістравацца для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні можна будзе з 1 па 6 ліпеня.

Цэнтралізаванае тэсціраванне пачнецца 14 чэрвеня з беларускай мовы і завершыцца 4 ліпеня сусветнай гісторыяй. Матэматыка — 20 чэрвеня, замежная мова — 24 чэрвеня. Рэзервовымі днямі прадугледжаны 11, 13 і 15 ліпеня.

Час пачатку ЦТ у асноўныя і рэзервовыя дні — 11:00.

Падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце РІКВ.

Чытайце таксама:

Прызначаны даты цэнтралізаванага тэсціравання ў 2023 годзе

Скарацілі тэрміны рэгістрацыі на ЦТ

«Усе пакуль стаіліся і чакаюць». Сем'і адзінаццацікласнікаў — аб зменах ва ўступнай кампаніі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0