Момант атакі. Скрыншот відэа

Момант атакі. Скрыншот відэа

У шасці расійскіх рэгіёнах і ў акупаваным Крыме святкаванні адмененыя цалкам, яшчэ ў 21 горадзе ў іншых рэгіёнах краіны не будзе парада.

У Маскве парад, хутчэй за ўсё, адбудзецца, але значна менш маштабны, чым звычайна. Прыём у Крамлі, на які Уладзімір Пуцін звычайна запрашае ганаровых гасцей, вайскоўцаў і ветэранаў, таксама адменены. Апошні раз ён праводзіўся да пандэміі ў 2019 годзе.

Маршу «Несмяротны полк» таксама не будзе ні ў Маскве, ні ў многіх іншых гарадах Расіі.

Атака дронаў на Крэмль усяго за некалькі дзён да 9 мая паказала, наколькі ўразлівая Расія, і выклікала асцярогі расійскага кіраўніцтва за сваю бяспеку падчас масавых святочных мерапрыемстваў, мяркуюць у Міністэрстве абароны Вялікабрытаніі.

Таксама не выключана, што, прымаючы пастанову аб скасаванні ўрачыстасцяў, расійскія ўлады ўлічвалі патэнцыйную імавернасць пратэстаў і іншых формаў выказвання народнай незадаволенасці з нагоды вайны ва Украіне.

Чытайце таксама:

Беспілотнікі, якія атакавалі Крэмль, заўважылі задоўга да падлёту да Масквы, але не зрэагавалі «з-за майскіх святаў» — СМІ

У сераду ноччу была спроба ўдару беспілотнікамі па Крамлі 

Інстытут вывучэння вайны лічыць атаку дронаў на Крэмль інсцэніроўкай і тлумачыць чаму

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
18
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2