Дроны, якія ляцелі на звышнізкай вышыні, як паведамляецца, заўважылі ў Падмаскоўі мясцовыя жыхары. Але экстранныя службы рэгіёна «не адпрацавалі заяўкі належным чынам».

Пасля таго, як беспілотнікі апынуліся ўнутры Маскоўскай кальцавой, сілавікі сталі паведамляць пра гэта свайму начальству — аднак «з-за позняга часу і майскіх святаў належнай маментальнай рэакцыі не было». Дзякуючы гэтаму, дронам удалося даляцець да Крамля і атакаваць яго.

Ноччу 3 мая, паводле расійскага боку, украінцы атакавалі Крэмль двума беспілотнікамі. У выніку падзення і разлёту аскепкаў ніхто не пацярпеў.

Крэмль назваў атаку тэрактам і замахам на Пуціна. Украінскі бок адмаўляе сваю датычнасць да здарэння. 

Пакуль няясна, сапраўды гэта была атака беспілотнікаў на Крэмль, ці імітацыя нападу, інсцэніраваная расійскімі спецслужбамі для апраўдання ўдараў па гарадах Украіны.

Чытайце таксама:

Учора ноччу была спроба ўдару беспілотнікамі па Крамлі 

«Квартал-95 пераігрывае Крэмль». Як расійскія і беларускія прапагандысты адрэагавалі на начныя выбухі ў Крамлі

Інстытут вывучэння вайны лічыць атаку дронаў на Крэмль інсцэніроўкай і тлумачыць чаму

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3