У дакуменце паведамляецца, што брэнды кампаніі «робяць крокі па абмежаванні доступу да сваіх паслуг у Расіі», а да 30 чэрвеня завершаць выхад з рынку краіны.
«Мы адданыя абароне правоў чалавека», — тлумачаць рашэнне ў Match Group.
Выканаўчы дырэктар кампаніі Friends Fiduciary Corp, акцыянера Match Group, сказаў Reuters, што ў кампаніі былі важкія прычыны сысці з расійскага рынку.
Паводле яго слоў, дрэнна, калі надзейны брэнд працягвае працу ў краіне, прэзідэнт якой абвінавачваны Міжнародным крымінальным судом.
Агенцтва адзначае, што Match Group рабіла мала публічных заяў пра сваю працу ў Расіі з пачатку вайны. Пры гэтым кампанія паведамляла аб негатыўных тэндэнцыях для бізнэсу ў Еўропе ў сакавіку 2022 года. Расійскія карыстальнікі не маглі аплачваць пры дапамозе расійскіх карт платныя паслугі ў Tinder пасля пачатку вайны.
Financial Times пісала ў сакавіку, што ў чарзе на выхад з расійскага бізнэсу блізу 2000 кампаній. Продаж расійскіх прадстаўніцтваў замежных прадпрыемстваў павінны ўхваляць расійскія ўлады.
Чытайце таксама:
Wargaming абагнаў EPAM і лідзіруе па падатках у Літве
У Вільні жыве 23 тысячы беларусаў. Гэта самая вялікая група сярод замежнікаў