Арцём Шчыпакін. Фота: афіцыйная суполка МНС Беларусі ў «Аднакласніках»

Арцём Шчыпакін. Фота: афіцыйная суполка МНС Беларусі ў «Аднакласніках»

Арцёму Шчыпакіну з Гродна 35 гадоў. З 2013-га года ён працаваў у МНС, даслужыўся да звання капітана ўнутранай службы. Працаваў у цэнтры інфарматыкі і камп'ютарызацыі Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС. Цэнтр займаецца падтрымкай і распрацоўкай праграм для патрэбаў МНС, а таксама вучыць ратаўнікоў імі карыстацца.

«Чалавек рознабаковы, мысліць творча і нешаблонна, — пісаў пра мужчыну афіцыйны сайт МНС. — Захапляецца чытаннем навукова-папулярнай літаратуры і вядзе здаровы лад жыцця. Аддае перавагу штодзённым прабежкам і рэгулярна ўдзельнічае ў аматарскіх масавых забегах на 3-5 кіламетраў».

Арцём Шчыпакін. Фота: яго старонка ўкантакце

Арцём Шчыпакін. Фота: яго старонка ўкантакце

Мужчыну затрымалі за каментарыі ў тэлеграме — па звестках з відэа сілавікоў, ён «пісаў негатыўныя каментарыі на адрас вайскоўцаў РФ і супрацоўнікаў міліцыі Беларусі». Таксама яму прыпісваюць рэгістрацыю ў сярэдзіне 2021 года ў боце плана «Перамога».

У Гродне нядаўна адбылася чарговая аблава сілавікоў. А некалькі тыдняў таму рабочага «Гродна Азот» затрымалі за актывацыю фэйкавага чат-бота плана «Перамога». Сёння ноччу прайшла новая аблава сілавікоў на пенсіянераў і чыгуначнікаў.

Чытайце таксама:

Дзяўчыну затрымалі за каментары. Вось як яе адшукалі

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Я выдаліў Telegram-акаўнт. Я ў бяспецы?

Клас
4
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
6
Сумна
6
Абуральна
73