Удзельніца кастынгу і Ірына Рамбальская (справа). Фота: інстаграм конкурсу «Міс Беларусь»

Удзельніца кастынгу і Ірына Рамбальская (справа). Фота: інстаграм конкурсу «Міс Беларусь»

Конкурс «Міс Беларусь», які арганізуе дзяржаўны канал АНТ разам з Нацыянальнай школай прыгажосці, цяпер праводзіць кастынгі. На адзін з іх, у Мінску, прыйшла дзяўчына, вельмі падобная да прэс-сакратаркі АНТ і скульптаркі Ірыны Рамбальскай.

Гэта мінчанка Аліна Чычэрына. Сёлета яна была фіналісткай конкурса «Міс Мінск». Скончыла МДЛУ, працавала мадэллю на модных паказах.

Звычайна на конкурс запрашаюць дзяўчат ва ўзросце ад 18 да 24 год і ростам не ніжэй за 174 сантыметры. Але цяпер планку вырашылі змяніць — тым, каму да 27, далі яшчэ адзін шанс. Арганізатары тлумачаць, што зрабілі гэта з аглядкай на міжнародныя конкурсы, дзе з узростам не так строга. Але, магчыма, сёлета не знайшлося дастаткова ўдзельніц, якія адпавядалі б патрабаванням.

Мастацкая кіраўніца Нацыянальнай школы прыгажосці Бажэна Ярэміч, якую на дзяржаўных мерапрыемствах раней садзілі побач з Міхаілам Мясніковічам, анансавала, што могуць знізіць планку і па росце — на 2 сантыметры.

Клас
3
Панылы сорам
30
Ха-ха
12
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
6