Пасля гэтага ў Берліне паўсталі сур'ёзныя заторы: на адну з фатаграфій трапіла машына хуткай дапамогі, якая не магла праехаць праз затор на дарозе.

Па словах відавочцаў, кіроўца хуткай дапамогі спрабаваў аб'ехаць затор і сігналіў кліматычным актывістам, каб тыя сышлі з дарогі, аднак яго праігнаравалі. Пасля прадстаўнікі «Апошняга пакалення» заявілі, што, насамрэч, хуткая дапамога нібыта не ехала на выклік, а спецыяльна дзяжурыла там напярэдадні іх акцыі.

Улады Берліна абверглі гэтае сцвярджэнне: па даных чыноўнікаў, машына хуткай дапамогі ехала на тэрміновы выклік у густанаселены раён горада Шэнеберг. У выніку, калі медыкі апынуліся ў заторы, выклік перадалі іншай машыне.

Агулам, паводле звестак уладаў, за ўвесь час пратэсты кліматычных актывістаў стварылі праблемы як мінімум для 15-ці машын хуткай дапамогі.

Клас
0
Панылы сорам
12
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
16