Фота: AP

Фота: AP

Ва ўчорашніх уцечках сакрэтных дакументаў ЗША, апублікаваных выданнем The Washington Post, змяшчаліся звесткі аб гібелі Дар'і Дугінай мінулым летам. 

Паводле злітых дакументаў, да выбуху аўтамабіля з Дар'яй Дугінай можа быць датычна ўкраінская выведка, якая дзейнічала па загадзе ўраду.

«Пасля таго, як у жніўні пад Масквой з-за выбуху замініраванага аўтамабіля была забіта Дар'я Дугіна, хоць сам напад планаваўся на яе бацьку, заходнія чыноўнікі паведамілі Зяленскаму, што ў іх ёсць аператыўныя звесткі аб датычнасці яго ўрада да дадзенай акцыі», — напісаў The Washington Post са спасылкай на сакрэтную ўцечку Пентагона.

Заходнія краіны, паводле дакумента, назвалі гэты напад «правакацыяй, якая магла выклікаць жорсткую рэакцыю з боку Расіі». Бацька загінулай жанчыны Аляксандр Дугін з'яўляецца адным з галоўных ідэолагаў «рускага свету», які адмаўляе ідэю існавання Украіны і іншых нацыянальных дзяржаў на постсавецкай прасторы не пад ўладай Расіі.

Сама Украіна абвяргае свой удзел у забойстве Дугінай.

Чытайце таксама:

«Будзе Імперскім Штатам. А таксама тазы». Лукашэнка сустрэўся з Дугіным. Згадваем, што той казаў пра Беларусь

«Усіх заб’ём, каго трэба, абрабуем. З Богам». Хто такі Уладлен Татарскі, якога падарвалі ў піцерскай кавярні

Украіна збіралася напасці на расійскія войскі ў Сірыі — WP

Клас
3
Панылы сорам
15
Ха-ха
20
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
7