19 сакавіка дзяржСМІ напісалі пра новы від гіравога спорту — «беларускі жым». Гэта адначасовы пад'ём дзвюх гір лежачы на ​​працягу 5 хвілін. І першыя рэкорды ўсталявалі стваральнікі дысцыпліны — Вячаслаў Харанэка (у катэгорыі 60+) і Віктар Мацур (ва ўзроставай катэгорыі да 60 гадоў). 

23 красавіка «СБ. Беларусь Сегодня» паведаміла, што на турніры «Тыгравы прарыў» былі ўсталяваныя «сусветныя рэкорды» ў беларускім жыме. Іх усталявалі тыя ж самыя Віктар Мацур і Вячаслаў Харанэка, якія і прыдумалі практыкаванне.

Вячаслаў Харанека. Скрын сюжэта СТБ.

Вячаслаў Харанека. Скрын сюжэта СТБ.

Харанэка сцвярджае, што беларускі жым афіцыйна прызнаны «аўтарытэтнай міжнароднай федэрацыяй паўэрліфтынгу» — НАП. Але гэта нацыянальная асацыяцыя паўэрліфтынгу Расіі, якая не мае ніякага дачынення да міжнароднай федэрацыі паўэрліфтынгу.

Варта адзначыць, што 19 сакавіка «сусветны рэкорд» у экстрэмальным пад'ёме штангі на біцэпс паставіў Сяргей Заслаўскі. Гісторыю гэтага шматразова судзімага чалавека, які выдаваў сябе за ветэрана спецназа, мы шырока асвятлялі.

Ябацькі ў шоку. На Акрэсціна адправілі намесніка Паўлічэнкі ў асацыяцыі ветэранаў спецназа «Честь» 

Ябацька лейтэнанта Шміта. Шматразова судзімы рэцыдывіст выдаў сябе за ветэрана спецназа і дарос да міністэрскага ўзроўню РАССЛЕДАВАННЕ

Псеўдаспецназаўца Заслаўскага-Аўтуховіча перазатрымалі на 15 сутак. Магчымая крымінальная справа

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
34
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2