Там жа паказалі «пакаяннае» відэа з жанчынай. Паведамляецца, што паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў) Дзмітрыя арыштоўвалі агулам на 30 сутак, але ён ужо на волі.

Супраць Вікторыі завялі крымінульную справу і змясцілі пад варту. У сюжэце АНТ яе абвінавачваюць у нявыплаце падаткаў, падпісках на «экстрэмісцкія» каналы, зліве даных сілавікоў, удзеле ў плане «Перамога», фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці. Супраць жанчыны заведзеная крымінальная справа паводле арт. 243, арт. 361-2, арт. 203-1 КК.

Дзмітрый — дырэктар Гомельскага маторарамонтнага завода, вакаліст этна-гурта «Бан-Жвірба», а Вікторыя — прадпрымальніца. Яны таксама вядомыя танцоры.

Падтрымайце зняволеную: СІЗА №3, Гомель, Кніжная, 1А, 246003, Вікторыя Гаўрыліна.

Чытайце таксама:

Палітзняволеную Алену Гнаўк учора выдалілі з судовага пасяджэння

Палітвязня Вадзіма Гурмана, які мае сур’ёзныя праблемы са зрокам, катуюць у горацкай калоніі

У палітзняволенага Уладзіміра Булаўскага памёр бацька, на пахаванне з СІЗА не адпусцілі

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
13