Нядаўна пажылую жанчыну змясцілі ў ПКТ да 24 лютага, а перад гэтым часта адпраўлялі ў ШІЗА. Таксама Алену Гнаўк пазбавілі амаль усіх перадач, званкоў, спатканняў і скарацілі атаварку. У зняволенні ў жанчыны пагоршылася здароўе.

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля пачаў разгляд справы 11 красавіка на выязным пасяджэнні ў гомельскай калоніі. Справу разглядае суддзя Яраслаў Парэмскі. 

Працяг суда адбыўся 18 красавіка. Учора дапытвалі сведкаў, якія блыталіся ў адказах, а саму палітзняволеную выдалілі з залі суда.

Цяпер суд абвесціў перапынак да 28 красавіка.

Чытайце таксама:

Палітвязня Вадзіма Гурмана, які мае сур’ёзныя праблемы са зрокам, катуюць у горацкай калоніі

У палітзняволенага Уладзіміра Булаўскага памёр бацька, на пахаванне з СІЗА не адпусцілі

29-гадовага жыхара Мастоў будуць судзіць за жаданне паехаць ваяваць ва Украіну

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
33