Вікторыя Чміліце-Нільсэн. Фота: Delfi / Domantas Pipas

Вікторыя Чміліце-Нільсэн. Фота: Delfi / Domantas Pipas

Чміліце-Нільсэн адзначыла, што ў парламенце бачаць адрозненне паміж Расіяй, якая актыўна вядзе вайну, і рэжымам у Мінску, які «не прымушае беларускі народ да актыўнага ўдзелу ў баявых дзеяннях».

«Таму казаць пра нейкае парушэнне раўнапраўя не вельмі карэктна», — сказала кіраўніца парламента ў эфіры Радыё Žini Rad Radija.

Пры гэтым яна дадала, што падтрымка вайны сярод насельніцтва РФ высокая, а ў Беларусі «зусім іншая сітуацыя». Паводле яе слоў,

улады Літвы павінны зрабіць «усё, што ў нашых сілах, патрабуючы санкцый супраць Лукашэнкі і яго рэжыму», але ў той жа час «максімальна падтрымаць» беларускі народ у «складанай сітуацыі».

Літоўскі парламент 4 красавіка прыняў закон аб абмежавальных мерах у дачыненні да грамадзян Расіі і Беларусі, аднак абмежаванні супраць беларусаў былі меншыя, чым супраць расіян. З гэтым не пагадзіўся прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа і наклаў на прыняты закон вета. 20 красавіка плануецца пасяджэнне Сейма, на якім вета будуць спрабаваць пераадолець.

Чытайце таксама:

Сейм Літвы 20 красавіка паспрабуе пераадолець прэзідэнцкае вета на закон аб абмежаваннях для беларусаў і расіян

«Вельмі шкада, што прэзідэнт не прыслухаўся да Ціханоўскай». Міністр замежных спраў Літвы раскрытыкаваў Наўседу за ветаванне закона

Літоўскі сейм прыняў некаторыя абмежаванні супраць грамадзян Беларусі і Расіі, але яны неістотныя

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0