«Пры маніторынгу інфармацыі, размешчанай на інтэрнэт-рэсурсе voka.tv, устаноўлена наяўнасць прапановы да прагляду тэлеканалаў Setanta Sports.

Дазвол Мінінфарма на распаўсюд гэтай прадукцыі замежнага СМІ на тэрыторыі нашай краіны цяпер адсутнічае», — адзначыла прэс-служба Міністэрства інфармацыі.

Пра тое, што Міністэрства інфармацыі анулявала дазвол на распаўсюд тэлеканалаў Setanta Sport 1 і Setanta Sport 2 на тэрыторыі Беларусі на падставе рашэння міжведамаснай камісіі па бяспецы ў інфармацыйнай сферы пры Радзе бяспекі, стала вядома 7 красавіка. Ануляванне ліцэнзіі можа быць звязана з пазіцыяй тэлекампаніі адносна вайны ва Украіне.

Чытайце таксама:

Мінінфарм спыніць у Беларусі трансляцыю двух спартыўных тэлеканалаў. Верагодна, за антываенную пазіцыю

Намеснік міністра спорту: Нас са сцягамі не дапускаюць, а замяняюць трансгендарамі

Міжнародная федэрацыя коннага спорту працягнула адхіленне ад спаборніцтваў беларускіх людзей і коней

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
8