«Рада FEI лічыць, што на гэтым этапе нейтральнасць не можа быць вызначана ў належнай меры, у арганізацыі няма неабходных інструментаў для справядлівай і аб'ектыўнай ацэнкі ўмоў удзелу для індывідуальных нейтральных спартсменаў. Таму ўсім расійскім і беларускім спартсменам, афіцыйным асобам і коням па-ранейшаму забаронена ўдзельнічаць у турнірах FEI, на тэрыторыі Расіі і Беларусі не будуць праводзіцца мерапрыемствы пад эгідай арганізацыі», — гаворыцца ў заяве FEI.

Адхіленне будзе дзейнічаць да далейшага паведамлення.

6 сакавіка 2022 года FEI забараніла расійскім спартсменам, афіцыйным асобам і коням браць удзел у міжнародных спаборніцтвах пасля атрымання рэкамендацыі Міжнароднага алімпійскага камітэта.

Чытайце таксама:

Кіраўніком Беларускай федэрацыі коннага спорту стаў міністр сельскай гаспадаркі

Конніца расказала пра пераезд у Польшчу і сакрэты коней

Вершніца Вольга Сафронава, якая з'ехала ў Польшчу, выйграла срэбраны медаль чэмпіянату гэтай краіны па конным спорце

«Трапіла ў спіс іудаў». Чэмпіёнка Беларусі па конным спорце пра тое, як адмовілася падпісваць праўладны ліст і з'ехала ў Польшчу

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0