«У выпадку агрэсіі супраць Беларусі Расійская Федэрацыя абараняе Беларусь як уласную тэрыторыю. Вось такія нам патрэбныя гарантыі бяспекі», — заявіў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, Мінск і Масква павінны прааналізаваць дамовы, ці прыняць новую для «поўнай бяспекі Беларусі».

Сёння да Лукашэнкі раптоўна прыляцеў Сяргей Шайгу «на канкрэтную размову».

Лукашэнка на мінулым тыдні сустракаўся з Пуціным у Маскве, а ў Мінск прылятаў дырэктар знешняй разведкі Расіі Сяргей Нарышкін.

Клас
0
Панылы сорам
11
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
15