Юрый Караеў. Скрыншот відэа СТБ

Юрый Караеў. Скрыншот відэа СТБ

Вядучая СТБ спытала ў яго, як зберагчы пакаленне ад «негатыўных заходніх ціскаў».

«Вельмі добра атрымлівался да 1947, да 1950 года. Калі ідэалогія савецкая — няхай яна ў нечым была неідэальная, недасканалая, але яна ж была заснавана на добрым. На добрых памкненнях людзей: роўнасці, братэрстве, свабодзе, сумленнасці. Як кажуць, кодэкс гонару камуністаў спісаны з біблейскіх запаветаў,

адказаў у эфіры Караеў. — У прынцыпе тое, што прапаведавалася, было абсалютна правільна. Там нічога кепскага не гаварылася.

Трэба не шкадаваць грошай на культуру, кіно, мастацтва, наша, айчыннае».

Караеў таксама старшыня Беларускай федэрацыі кікбоксінга і тайскага бокса. Ён выказаў сваё меркаванне адносна ўдзелу жанчын у гэтых відах спорту.

«Я падзяляю погляд, што жанчыны павінны быць у мастацкай гімнастыцы і фігурным катанні. А там, дзе штангі штурхаюць, там, дзе б'юцца, — я супраць гэтага. Але, паглядзеўшы на дзяўчат у тайскім боксе, я ўбачыў, што яны прыгожыя, жаноцкія», — падзяліўся Юрый Караеў.

Караеў патлумачыў, чаму «балота» лепшае, чым тое, чаго хацелі беларусы ў 2020-м

Лукашэнка раскрытыкаваў экс-міністра Караева за выбачэнні перад пацярпелымі падчас пратэстаў 2020 года

Клас
2
Панылы сорам
37
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
29