«Нашы людзі пасля 2020 года паціху, павольна, але разабраліся, што магло быць, дзе і на чыім баку праўда.

Яны выдатна разумеюць, што такое выбар спакойнага, бяспечнага жыцця, калі на шалях ляжыць сумнеўны нейкі там рывок наперад з тэхналогіямі, як абяцалі нашы апаненты на выбарах 2020 года (яны нібыта выбіраюць нейкае паскоранае развіццё, а мы ўсе тут састарэлі і «за стабільнае балота», як яны любілі казаць), — сказаў Караеў.

Ён лічыць, што «людзі разабраліся, што галоўнае пасля ежы — гэта спакой, бяспечнае жыццё. Адсюль усе вытворныя: спакойна гадаваць сваіх дзяцей, глядзець, якая іх паспяховасць у школе, каб яны не дурэлі, каб дома быў дастатак».

Аператыўная абстаноўка дыктуе меры засцярогі, меры бяспекі, гаворыць Караеў.

«Наогул па настроі жыхары нашага заходняга фарпоста — Гродзенскай вобласці — добрапрыстойныя, спакойныя, усе разумныя людзі, якія падтрымліваюць палітыку дзяржавы, курс прэзідэнта. І ўдзячныя яму за тое, што над намі мірнае неба, мы не баімся пакуль лятучых HIMARS.

І выйсці на вуліцу ў парк — пра гэта ў нас увогуле размоў няма. У нас хуліганы такія, што яны нікога не чапаюць, яны паміж сабой там мацюкамі лаюцца. Я не памятаю ўжо вулічных рабаванняў. У нас чуць што, адразу міліцыя, унутраныя войскі на месцы, і камеры ўжо ўсюды», — запэўніў ён.

Караеў мяркуе, што больш бяспечнай краіны няма. «Але нам самім крыху так з пільнасцю і назіральнасцю падцягнуцца трэба, тады ў тэрарыстаў і дыверсантаў усіх масцей шанцаў не будзе», — лічыць ён.

«Хачу заклікаць усіх да пільнасці, каб былі напагатове, глядзелі, што за людзі вакол ходзяць, што фатаграфуюць, якія прадметы пакідаюць, якія неадэкватныя дзеянні робяць», — заявіў Юрый Караеў.

Клас
6
Панылы сорам
51
Ха-ха
38
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
55