«Інфармацыяй [аб прымяненні HIMARS ва Украіне] мы валодаем у поўным абʼёме. Трэба сказаць, што HIMARS, можа быць, занадта моцна разрэкламавана. Гэта звычайная балістычная цэль, якая мае свае асаблівасці. Убудаваная трэнажная апаратура [якая на ўзбраенні войскаў СПА Беларусі] ракетных сістэм і комплексаў дазваляе адпрацоўваць дзеянні разлікаў па гэтым тыпе мішэняў.

Акрамя таго, на [расійскім] палігоне Ашулук мы неаднаразова выконвалі задачы па цэлях, якія імітавалі працу HIMARS. У гэтым выпадку для нас, скажам так, моцна новага няма нічога», — сказаў начальнік штаба.

Гаворачы аб процідзеянні БПЛА, палкоўнік адзначыў, што і тут для беларускіх вайскоўцаў няма немагчымага.

«Пры ўваходзе ў зону паражэння [БПЛА] будуць гарантавана знішчаны. Яны маюць вялікую эфектыўную паверхню рассейвання, даволі невялікія хуткасці, што для нас зʼяўляецца простай паветранай цэллю», — адзначыў Панін.

«Калі браць беспілотныя лятальныя апараты аператыўнага прызначэння, то, зноў жа, [для процідзеяння ім прымяняюцца] зенітныя ракетныя сістэмы сярэдняй далёкасці, гэта С-300, «Бук» па іх добра працуе. Па драбнейшых тактычных элементах беспілотнай авіяцыі — найноўшы зенітны ракетны комплекс «Тор-М2», — дадаў начальнік штаба.

Палкоўнік адзначыў, што зенітныя ракетныя войскі Беларусі актыўна аналізуюць вопыт правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне. «Аператыўна ўнесены змены ў курсы падрыхтоўкі зенітных ракетных войскаў, дзе мы ўлічылі ўсе асаблівасці дзеянняў. Ужо больш як год мы нясём баявое дзяжурства ўзмоцненым складам», — сказаў ён.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
46
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4