Частка «саюзных праграм», па словах Крутога, мае доўгатэрміновы характар і будзе рэалізоўвацца аж да 2030 года.
Але восем праграм нібыта ўжо выкананыя цалкам. Тры з іх тычацца фінансавага сектару. Першая — гэта гарманізацыя валютнага заканадаўства і кантролю. Другая — барацьба з адмываннем грошай, фінансаваннем тэрарызму. Трэцяя — уніфікацыя бухгалтарскага ўліку.
Таксама, паводле Крутога, удалося рэалізаваць тры праграмы ў галіне інфармацыйных сістэм: па адсочвальнасці, фітасанітарным і ветэрынарным кантролі, у тым ліку назіранні за транспартнымі планамі.
Сёмая выкананая «саюзная праграма» — атамная энергетыка, а восьмая — адзіныя правілы канкурэнцыі.
«Адпаведнае пагадненне падпісанае. Уніфікаваная на ўзроўні Мінпрамгандлю Расіі і нашага МАРГ нарматыўная база. Таму праграма таксама прызнаная паспяховай», — падкрэсліў Дзмітрый Круты.
Адносна астатніх 20 праграм, то нібыта засталося рэалізаваць каля 120 мерапрыемстваў. Але некаторыя будуць рабіцца да 2030 года, «як прыклад — сфера макраэканомікі і грашова-крэдытнага рэгулявання».
Чытайце таксама:
ISW: Крэмль будзе прымушаць Лукашэнку да яшчэ больш глыбокай інтэграцыі