З 29 сакавіка змяніўся парадак запісу на падачу дакументаў для атрымання польскіх віз у візавых цэнтрах Брэста, Гродна, Пінска, Баранавічаў і Ліды.

Змены закрануць наступных заяўнікаў:

  • іншаземцы, якія жывуць у Беларусі без дазволу на жыхарства;
  • непаўналетнія;
  • людзі, старэйшыя за 60 гадоў.

Цяпер яны павінны падаваць заяўку на візу па электроннай пошце [email protected].

Запіс па старых адрасах ([email protected] і [email protected]) для такіх асоб больш не праводзіцца.

На ўсе лісты, атрыманыя да 29 сакавіка, адказ будзе дадзены ў парадку чаргі.

Чытайце таксама:

Стануць даражэйшымі візы ЗША

Час, грошы, нервы: што зараз з аўтобуснымі турамі ў Еўропу

Пасольства Германіі прымае дакументы на візы па-новаму

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
1