З аднаго боку, судовая калегія пад старшынствам суддзі Паўла Каршуновіча прыняла рашэнне вызваліць Мікалая Аўтуховіча ад прызначанага пакарання праз заканчэнне тэрмінаў даўніны ў частцы асуджэння па арт. 295-3 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў), а Ірыну Гарачкіну — па ч. 1 арт. 405 КК (пакрыванне цяжкага злачынства), піша «Вясна».
Але ў выніку лёс асуджаных гэта не надта палепшыла, бо Гарачкінай тэрмін скарацілі ўсяго на 1 месяц (а далі 6 гадоў), Аўтуховічавы ж рэкордныя 25 гадоў увогуле пакінулі без змен.
Астатнім палітвязням апеляцыйныя скаргі пакінулі без задавальнення, а прысуд — у сіле. Хутка іх этапуюць у калоніі.





