ISW піша, спасылаючыся на паведамленні расійскіх крыніц і відэа з геалакацыяй, што з поўдня часткі ПВК «Вагнер» прасунуліся да самага цэнтра, да рынка і Палаца культуры, размешчанага побач з будынкам гарадской рады; на паўночным захадзе горада ПВК «Вагнер» цалкам узяла тэрыторыю АЗАМ — завода па апрацоўцы каляровых металаў і прасунулася ў прамзону далей на поўдзень.
Плошча Бахмута складае крыху больш за 40 кв. км, такім чынам, 5% тэрыторыі горада — гэта каля двух квадратных кіламетраў.
У сваю чаргу ўкраінскі Генштаб паведамляе, што Бахмут трымаецца.
Таксама расіяне атакуюць на самым паўночным адрэзку фронту і ў раёнах Аўдзееўкі і Мар'інкі, але там іх атакі беспаспяховыя.
«На бахмуцкім кірунку вораг працягвае штурмавыя дзеянні ў горадзе Бахмуце. Тым не менш, нашы абаронцы мужна трымаюць горад, адбіваюць шматлікія атакі праціўніка», — паведамляе Генштаб і далей распавядае пра адбітыя, як ён сцвярджае, напады на паўночным і паўднёвым захадзе ад Бахмута.
Чытайце таксама:
Мінабароны Вялікабрытаніі: Расійскія войскі вяртаюцца да абароны пасля няўдалага наступу на Бахмут
Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны: Бахмут для нас з'яўляецца ключавым пунктам
Расіяне прасунуліся пад Бахмутам, але не могуць наступаць у іншых кірунках — брытанская разведка





