Фота: скрыншот з відэа
Для праходжання пашпартнага кантролю афрыканец падаў пашпарт грамадзяніна Ганы, аднак памежнікі выявілі ў ім падробку — старонка з установачнымі звесткамі была замененая.
Як высветлілася, мужчына падрабіў дакумент, змяніўшы свой узрост, каб прафесійна займацца футболам у сябе на радзіме. А ў Беларусі ён нібыта планаваў працягнуць кар'еру гульца — у якім клубе, не ўдакладняецца.
Сапраўдны пашпарт мужчыны, грамадзяніна Нігерыі, знайшлі ў яго асабістых рэчах. Цяпер нігерыец знаходзіцца ў ізалятары ГУУС Мінгарвыканкама, яму пагражае і адміністрацыйная, і крымінальная адказнасць.





