«Дзіравая СПА лукашыстаў», — так называецца гэтае відэа.
У апублікаваным відэа няма прыкмет скідання на самалёт выбухоўкі.
Мяркуючы па цені на відэа, разведка рабілася дронам DJI FPV.
«Дрон бесперашкодна пралятае на тэрыторыю аэрадрома, спакойна кружыць вакол найкаштоўнейшага расійскага самалёта і нават ажыццяўляе пасадку прама на яго антэну РЛС (т.зв. «талерку»), а затым проста ляціць.
Можна сказаць, што такім чынам было залічана ўмоўнае знішчэнне борта, бо ў выпадку падрыву БПЛА проста на «талерцы» самалёта або ў яго рухавіку наступствы былі б катастрафічнымі», — піша расійскі вайсковы блогер milinfolive.
Чытайце таксама:
«Байпол» перадаў «Нашай Ніве» кавалак відэа атакі дронамі на расійскі самалёт А-50 у Мачулішчах
Кіраўнік «Байпол»: «Ва ўсёй сістэме МУС толькі пра гэта і гавораць». Азараў пракаментаваў вылет А-50 з Мачулішчаў
«Гаюн»: А-50 паляцеў у Расію, магчыма, на рамонт. Гэта той самалёт, які мог быць пашкоджаны падчас дыверсіі





