«Паважаны старшыня, дарагі сябар беларускага народа. Перш за ўсё чарговы раз хачу павіншаваць цябе з найвялікшым даверам кітайскага народа. У сваім віншаванні ад імя прэзідэнта Беларусі, маёй сямʼі я сумленна выказаўся аб тым, што мы вельмі перажывалі за поспех чарговага зʼезда Камуністычнай партыі Кітая. Мы вельмі хваляваліся. Хоць можна было і не хвалявацца. Але, тым не менш, за сяброў заўсёды хвалюешся», — сказаў Лукашэнка.

Таксама Лукашэнка прапанаваў Кітаю стварыць сумесныя прадпрыемствы і развіваць кааперацыю.

«Нашы вытворцы зацікаўленыя ў вывучэнні кампетэнцый і тэхналогій кітайскіх кампаній у выпуску рухавікоў, трансмісій, мастоў, іншых вузлоў і агрэгатаў. Прапаную стварыць сумесныя прадпрыемствы ў галіне станкабудавання, электратранспарту, вытворчасці дэталяў для сельскагаспадарчай тэхнікі як у Беларусі, так і ў Кітаі. Кааперацыя дапаможа павысіць канкурэнтаздольнасць прадукцыі», — сказаў Лукашэнка.

Клас
3
Панылы сорам
13
Ха-ха
38
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
7