Начынне новай аптэчкі. Фота: Мінаабароны

Начынне новай аптэчкі. Фота: Мінаабароны

У аптэчцы 20 элементаў. Дзмітрый Піневіч абяцаў, што пазней яна патаннее на 30 працэнтаў і будзе ўкамплектаваная на 100 працэнтаў беларускімі складнікамі.

Як сцвярджае Сяргей Бесараб, усе кампаненты індывідуальнай аптэчкі ёсць у свабодным продажы і сабраць яе зможа любы ахвотны.

«Дзякуючы сваім чытачам я змог нарэшце разабрацца з тым, што ўваходзіць у беларускую, тую самую, якая нібыта «лепшая за натаўскую», аптэчку і правесці невялікае расследаванне», — адзначае ён.

Падлікі Сяргея Бесараба. Ілюстрацыя: Сяргей Бесараб

Падлікі Сяргея Бесараба. Ілюстрацыя: Сяргей Бесараб

Для нагляднасці навуковец падае свае падлікі на карцінцы. Цэны ён прыводзіць у далярах.

«Укамплектаваная» ім аптэчка абышлася ў 100 даляраў — на сёння каля 280 рублёў.

Найдаражэйшымі элементамі аптэчкі аказаліся расійскі гемастатычны бінт (35 даляраў), беларускі жгут-турнікет (27 даляраў) і кітайскі падсумак (10,5 даляра).

Сяргей Бесараб кажа, што падобныя аптэчкі камплектуюць сабе турысты, паляўнічыя, аматары экстрэмальных заняткаў.

«Цікавасць да так званых аптэчак IFAK у мяне даўняя, бо я прафесійны спартовы турыст. Такіх аптэчак вельмі шмат розных, нават кітайцы прадаюць гатовыя. Калі аднолькавыя «запчасткі», то арыентуешся толькі на цану змесціва», — тлумачыць ён, чаму ўзяўся падлічваць цану аптэчкі.

Пра новую армейскую аптэчку стала вядома 6 студзеня. Тады падчас наведвання Абуз-Лясноўскага палігона Аляксандр Лукашэнка пахваліўся, што перадаў расійскім вайскоўцам аптэчкі, «лепшыя за натаўскія».

24 лютага першую тысячу аптэчак адправілі вайскоўцам сіл спецыяльных аперацый Беларусі.

Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што яны прызначаныя для падраздзяленняў колькасцю 10—30 чалавек. Іх можна выкарыстоўваць па прызначэнні, а таксама для даўкамплектавання аптэчак першай дапамогі. 

Траўматолаг і каліновец расклалі па палічках «лепшую за натаўскую» аптэчку

Мінабароны апублікавала ФОТА індывідуальнай аптэчкі, якая «лепшая за натаўскую»

Лукашэнка — расійскім вайскоўцам: Супольную справу робім

Клас
4
Панылы сорам
9
Ха-ха
16
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2