Вольга Шэўчык — 30-гадовая маці дваіх дзяцей — была асуджаная Гомельскім абласным судом за каментары ў тэлеграм-каналах паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 342 (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у такіх дзеяннях), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 389 (пагрозы ў адносінах да суддзі), арт. 391 (абраза суддзі).

Справа жанчыны разглядалася ў закрытым рэжыме суддзёй Мікалаем Долем. Як скончыўся суд — праваабаронцам пакуль невядома, але прысуд ужо ўступіў у сілу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7