Фота: старонка Гомельскага палаца-паркавага ансамбля ў фэйсбуку
На старонцы музея ў фэйсбуку гэтую гісторыю распавялі так:
«Гісторыя пачалася са стрыечнага брата Марыі — Віталя, якія знайшоў неверагодны аб’ект абсалютна выпадкова». Невядома, як ён зразумеў, што гэта зуб, і якія запыты пісаў у інтэрнэт, але як толькі зразумеў, што гэта можа быць штосьці важнае, то пазваніў сваёй сястры. Марыя, маючы гістарычную адукацыю, адразу пазнала артэфакт. І брат з сястрой вырашылі, што зуб мусіць захоўвацца ў музеі. Яны напісалі ў сацыяльныя сеткі Гомельскага палаца-паркавага ансамбля.
Зуб маманта, як паведамляюць у музеі, аказаўся цалкам сцёртым, бо ён выкарыстоўваўся для таго, каб пераціраць ежу. З цягам часу зуб жывёлы сціраўся, выпадаў, а замест яго з’яўляўся новы. І так да шасці разоў за жыццё.
Дарэчы, падчас ачысткі дна Сажа каля Гомеля часта трапляюцца косткі, якія належалі маманту.