Заяўленая даходнасць па выпушчаных токенах — 7,9% гадавых, намінал — $100, усяго выпушчана 50 тыс. токенаў.

У праспекце эмісіі БЧ паведамляе, што 2022 год прынёс пэўны пазітыў у частцы аднаўлення пасажырскіх перавозак, аб'ём якіх склаў 62 млн чалавек. Выручка ад пасажырскіх перавозак узрасла на 44,5%.

Аб'ём перавозак у міжнародных зносінах павялічыўся да 2,7 млн пасажыраў і адносна ўзроўню дапандэмійнага 2019 года вырас на 12,5 тыс., у тым ліку ў прамых зносінах перавезена 2,5 млн чалавек, або 118% да ўзроўню 2019 года.

Па-ранейшаму найбольшую долю ў агульным аб'ёме займаюць перавозкі пасажыраў у межах краіны.

Finstore.by — анлайн-платформа банкаўскага холдынга ААТ «Банк БелВЭБ», якая аказвае паслугі па продажы і размяшчэнні токенаў. Да цяперашняга часу платформа дапамагла прыцягнуць інвестыцыі 65 кампаніям.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0