Фота: Alex Brandon / AP

Фота: Alex Brandon / AP

Прэзідэнт ЗША сустрэнецца з Анджэем Дудам. Бакі маюць намер абмеркаваць двухбаковае супрацоўніцтва, калектыўныя намаганні па падтрымцы Украіны і ўмацаванні стрымлівання НАТА.

Ён таксама сустрэнецца з лідарамі «Бухарэсцкай дзявяткі» (B9), групы саюзнікаў па НАТА на ўсходнім флангу, каб «пацвердзіць нязменную падтрымку Злучанымі Штатамі бяспекі Альянсу».

Таксама амерыканскі прэзідэнт выступіць з прамовай з нагоды гадавіны ўварвання Расіі ва Украіну і запэўніць, што ЗША будуць працягваць падтрымліваць народ Украіны «датуль, пакуль гэта спатрэбіцца».

Мінулы раз Байдэн быў у Польшчы ў мінулым сакавіку.

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0