Джон Кірбі. Фота: AP/Susan Walsh

Джон Кірбі. Фота: AP/Susan Walsh

Па словах прадстаўніка Рады нацыянальнай бяспекі ЗША Джона Кірбі, гэты аб'ект быў «памерам прыкладна як маленькі аўтамабіль».

Кірбі адзначыў, што ўлады пакуль не могуць сказаць, ці быў збіты апарат чарговым аэрастатам. «Мы называем яго аб'ектам, таму што гэта найлепшае апісанне, якое ў нас ёсць на гэты момант», — растлумачыў ён.

«Мы не ведаем, каму гэта належыць, дзяржаве ці карпарацыям. Мы не разумеем мэты [гэтага аб'екта]», — заявіў Кірбі.

Знішчылі гэты аб'ект, які ствараў патэнцыйную пагрозу для грамадзянскай авіяцыі, на загад Джо Байдэна.

«Прэзідэнт загадаў вайскоўцам знішчыць гэты аб'ект», — адзначыў амерыканскі чыноўнік.

На мінулым тыдні выклікаў асаблівую занепакоенасць кітайскі паветраны шар, які праляцеў над раёнамі, дзе Злучаныя Штаты захоўваюць ядзерныя ракеты ў падземных сховішчах і базіруюцца стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі. Гэты інцыдэнт прымусіў дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена адмяніць паездку ў Пекін, якая доўга планавалася і была накіраваная на паляпшэнне сувязі паміж дзвюма супердзяржавамі. 

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
1