Паводле гэтага паведамлення, нічога добрага ў цяперашняй сітуацыі няма, падлетак фактычна ўзяты ў закладнікі. Ён адпраўлены ў СІЗА на Валадарскага, яму выстаўлена абвінавачванне па крымінальнай справе, па якой пагражае тэрмін зняволення ад 3 да 10 гадоў.
З 17 студзеня падлетак знаходзіўся ў ІЧУ, пасля быў пераведзены ў спецыяльны дыспансер Следчага камітэта, а з учарашняга дня ўтрымліваецца ў СІЗА. Ён увесь час знаходзіцца пад прэсам, паводле інфармацыі старэйшага брата, з яго імкнуцца выбіць патрэбныя паказанні. Адвакаты доўгі час да хлопца не дапускаліся, бацькам адмаўлялі ў сустрэчы.
Адміністратар канала заклікае ўсю грамадскасць цывілізаваных краін, усе СМІ і ўсіх журналістаў, праваабарончыя арганізацыі і грамадскіх дзеячаў, усіх неабыякавых не пакінуць без увагі і аддаць шырокай агалосцы тое, што адбываецца, лічачы, што міжнародны ціск можа змяніць сітуацыю.
Сам жа на патрабаванні сілавікоў ён паддавацца не збіраецца, як і весці з імі перамовы. «З тэрарыстамі перамовы бессэнсоўныя!» — заяўляе адміністратар, маючы намер працягнуць весці канал.
Чытайце таксама:
На 15-гадовага брата адміна канала чыгуначнікаў завялі крымінальную справу





