Фота: pixabay.com

Многія мужчыны думаюць, што будуць больш падабацца жанчынам, калі накачаюць грудныя мускулы і біцэпсы. Аднак гэта можа не спрацаваць, калі мужчына невысокага росту, папярэджвае Daily Mail.

Эксперты лічаць, што чым большы паказчык суадносін акружнасці плячэй да ахопу таліі, тым мужчына больш прывабны. Але, мяркуюць яны, невысокія мужчыны, нават калі накачаюцца, усё адно не змогуць змяніць стаўленне да сябе з боку жанчын. 

Эксперымент, што дазволіў зрабіць такія высновы, правялі навукоўцы з Універсітэта Брытанскай Калумбіі (Канада), а адпаведная публікацыя выйшла ў выданні Archives of Sexual Behavior.

Каб высветліць, як рост і суадносіны плячэй і таліі ўплываюць на прывабнасць, вучоныя апыталі 659 гетэрасэксуальных амерыканак ва ўзросце ад 18 да 83 гадоў. Жанчынам прадэманстравалі выявы мужчын ростам ад 160 да 190 сантыметраў з рознымі суадносінамі акружнасцяў плячэй і таліі.

У выніку рэспандэнткі палічылі больш прывабнымі фігуры мужчын, якія былі большага росту і мелі больш шырокі плечавы пояс у параўнанні з таліяй. Яшчэ лепш, калі два гэтыя параметры прысутнічалі адначасова. Калі ж мужчына меў шырокія плечы, але быў невысокі, то плечы не рабілі яго больш сэксуальным.

Вынікі даследавання пацвярджаюць папулярнае меркаванне, што рост — важны фактар, з дапамогай якога жанчыны выбіраюць сабе партнёра, а мужчыны спрабуюць прывабіць жанчыну. Гэта прыклад палавога дымарфізму, які заключаецца ў анатамічных адрозненнях прадстаўнікоў рознага полу аднаго і таго ж біялагічнага віду. Напрыклад, самцы паўлінаў звычайна маюць яркую афарбоўку і прыгожыя хвасты, у той час як самкі паўлінаў пераважна выглядаюць больш сціпла.

Аднак ад жывёл людзі адрозніваюцца тым, што ім важныя і сацыяльныя, і інтэлектуальныя характарыстыкі партнёра. Разумныя і вясёлыя мужчыны пераважваюць у вачах многіх жанчын сваіх канкурэнтаў з лепшымі фізічнымі параметрамі, але не такіх разумных і дасціпных.

Мужчыны-беларусы назвалі чатыры памылкі жанчын, якія паралізуюць іх у ложку

Дзіця ўбачыла сэкс бацькоў: гэта нармальна?

Ці можа звычайная разынка перазагрузіць ваша сэксуальнае жыццё?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

4
Руслан / Адказаць
19.01.2023
Женщины, которые "попробовали" коренастых мужчин с широкими плечами, не согласятся с выводом данного исследования :)))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру