«Канчатковую характарыстыку баяздольнасці і боегатоўнасці падраздзяленняў камандаванне дасць на завяршальным этапе зладжвання — пасля правядзення батальённых тактычных вучэнняў», — гаворыцца ў паведамленні ваеннага ведамства Расіі.

У Мінабароны РФ заявілі, што расійскія вайскоўцы на палігонах у Беларусі «працягваюць курс інтэнсіўнай баявой падрыхтоўкі».

«Заняткі па баявой падрыхтоўцы і зладжванне падраздзяленняў Заходняй ваеннай акругі праводзяцца ў дзённы і начны час», — гаворыцца ў паведамленні.

«Тэмп баявога зладжвання расійскіх вайскоўцаў рэгіянальнай групоўкі сіл у Беларусі высокі», — заявілі вайскоўцы.

У лістападзе Мінабароны РФ паведамляла пра трэніроўку на палігонах Беларусі расійскіх танкістаў, артылерыстаў, падраздзяленняў сувязі, радыёэлектроннай барацьбы, інжынераў і медыцынскага атрада спецыяльнага прызначэння Заходняй ваеннай акругі.

Раней Мінабароны Беларусі паведамляла, што ў краіну для стварэння сумеснай групоўкі войскаў прыбудуць да 9 тысяч расійскіх вайскоўцаў і некалькі сотняў адзінак бранятэхнікі.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
18