Фота: сацсеткі

«Наша Ніва» высветліла імя рэпрэсаванага. Максіму Аўчарэнку 24 гады і ён з Мар'інай Горкі. Як мы пісалі ў нашым мінулым артыкуле, хлопец у 2019 годзе паступіў на гістфак Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, але быў адлічаны з трэцяга курса (па звестках аднакурснікаў, не па палітычных матывах).

ГУБАЗіКаўцы тады абвінацілі яго ў тым, што ён «кпіў з расійскіх сілавікоў» і «абразіў Лукашэнку» ў сваім блогу Укантакце. Тады яны хлусліва паведамілі, што супраць яго заведзеная крымінальная справа.

Праз паўтара месяцы пасля гэтага ў ягоным твітары з'явіўся допіс пра тое, што ён выйшаў з-за кратаў.

У канале сілавікоў паведамляецца, што супраць хлопца цяпер заведзеная крымінальная справа за «дэманстрацыю нацысцкай сімволікі» па арт. 341-1 КК Беларусі. На відэа сілавікоў дэманструюцца старыя допісы — у асноўным з беларускай і ўкраінскай сімволікай — і нават не ясна: ці была ў хлопца магчымасць іх выдаліць, ці ён быў затрыманы адразу пасля выхаду з-за кратаў.

Чытайце яшчэ:

Затрымалі блогера — вінавацяць у тым, што «кпіў з расійскіх сілавікоў»

Затрымалі адміністратараў «Тыповай Серабранкі», аднаго з найстарэйшых раённых чатаў у Беларусі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
піші тут / Адказаць
09.12.2022
ў сваім блогу Укантакце.
==========================
Спадзяюся апошнія падзеі назаўжды адвадзяць беларусаў ад расейскіх памыйных ямаў Аднакласнікі і Укантакце. Яшчэ да 2020 разумныя людзі крычалі - не карыстайцеся вы гэтымі фээсбэшнымі памыйкамі, ёсць жа Фэйсбук. Дык не, сядзелі, пакуль смажаны певень не клюнуў...
0
дзед-барадзед / Адказаць
12.12.2022
піші тут, і Фэйсбук не выратаванне: пасадзіць, мабыць, не пасадзяць, але заблакаваць могуць. Але ж "Аднакласнікі" з "ВК" - гэта самаму на сябе пісаць "оперу"! Як у старым саўковым анекдоце: - Алё, падкажыце, як званіць у КДБ? - Набірайце любы нумар, мы вас слухаем!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру