Фота: AP Photo / Ng Han Guan

Працу, што выйшла на гэтым тыдні ў выданні Journal of Allergy and Clinical Immunology, даследчыкі называюць навуковым прарывам. Паводле яе, халоднае паветра само па сабе шкодзіць сістэме імуннага адказу на слізістай носа, піша CNN.

Калі знізіць тэмпературу ўнутры носа ўсяго на 5 градусаў, гэта, згодна з высновамі навукоўцаў, знішчыць амаль палову з тых мільярдаў клетак у ноздрах, што дапамагаюць змагацца з бактэрыямі і вірусамі. Такім чынам вы атрымаеце павышаную імавернасць захварэць на вірусную інфекцыю.

Асноўнымі аўтарамі працы былі рынолаг Бенджамін Блеер, супрацоўнік Масачусетскай бальніцы вока і вуха і прафесар Гарвардскай медыцынскай школы, і Мансур Аміджы — кіраўнік факультэта фармацэўтыкі ў Паўночна-Усходнім універсітэце ў Бостане. Каб разабрацца ў сутнасці прадмета, ім давялося ледзьве не стаць сапраўднымі медыцынскімі дэтэктывамі.

Каманда высветліла, што, калі вірус ці бактэрыя трапляюць у нос, іх спярша выяўляюць клеткі слізістай пярэдняй часткі носа, якія адразу ж пачынаюць выдзяляць мільярды так званых пазаклетачных везікул. Блеер называе іх міні-версіямі клетак, спецыяльна створаных для таго, каб знішчаць вірусы.

Згодна з працай навукоўцаў, калі імунныя клеткі ў носе трапляюць пад атаку вірусаў ці бактэрый, вытворчасць пазаклетачных везікул павышаецца на 160%. Вучоныя таксама высветлілі, што на паверхні гэтых міні-версій клетак ёсць нашмат больш рэцэптараў, чым на звычайных клетках, што паляпшае іх здольнасць «паглынаць» вірусныя часцінкі.

Што ж адбываецца з усім гэтым багаццем, калі на вуліцы халадае? Каб высветліць гэта, Блеер і яго каманда пратрымалі ўдзельнікаў даследавання 15 хвілін пры тэмпературы 4,4 градуса Цэльсія і потым даследавалі ўмовы ўнутры іх ноздраў. Аказалася, што, калі людзі знаходзяцца ва ўмовах холаду, тэмпература ў іх носе можа знізіцца на 5 градусаў, і гэтага дастаткова, каб выбіць з барацьбы з бактэрыямі прыкладна 42% пазаклетачных везікул. Разам з гэтым пагоршае і якасць саміх везікул: напрыклад, колькасць рэцэптараў на іх можа знізіцца да 70%. Усё гэта прыкладна ў два разы памяншае вашу здольнасць абараняць сябе ад вірусаў.

Такое даследаванне паказвае, чым карыснае нашэнне масак узімку: яны не толькі абараняюць ад удыхання вірусаў, але і дапамагаюць падтрымліваць у носе вышэйшую тэмпературу.

Чытайце таксама:

«Спадзяюся, пятага разу не будзе». Беларусы, якія хварэлі на кавід тры і больш разы, расказваюць, як гэта

8 прыкмет, што ваш храп можа быць небяспечны

Некалькі простых правіл — і вы не будзеце хварэць зімой

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Злобный вожык / Адказаць
10.12.2022
В таком случае в северных странах должны чаще болеть зимой, чем в южных или умеренных вроде Беларуси. Подтверждают ли такие данные высказывания этих исследователей? Вот вопрос.
1
птнн / Адказаць
10.12.2022
Даследванне выбітнае. Але, якая тэмпература лічыцца найбольш спрыяльная для носа? +10С, +15С, +20С, ці +30С - якая?
6
Анёлак / Адказаць
10.12.2022
Чаго ні надасьледуеш, каб пераканаць людзей насіць маскі...
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру