Мітрапаліт Веніямін: Трэба, каб святары расказвалі на бацькоўскіх сходах, якая была сям'я «спакон вякоў»
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін наведаў раённы бацькоўскі сход Фрунзенскага раёна Мінска і выказаў жаданне, каб БПЦ, карыстаючыся цяперашняй кан'юнктурай, пашырала сваю прысутнасць у сферы адукацыі.
«Важны ўдзел святароў у бацькоўскіх сходах, каб там абмеркаваць нейкія агульныя тэмы і выпрацаваць агульны падыход.
Тое, што тычыцца дзяцей, важна ім таксама расказаць і нагадаць, якая была сям'я спакон веку, беларуская, як будаваліся ўзаемаадносіны. Прычым узаемаадносіны евангельскіх прынцыпаў дабрыні, узаемапавагі, дапамогі, падтрымкі».
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ