Рэвалюцыйны суд прызнаў Махсена Шэкары вінаватым у «варожасці супраць Бога». Паводле абвінавачвання, 25 верасня актывіст блакаваў галоўную дарогу ў Тэгеране і параніў мачэтэ члена грамадзянскай міліцыі «Басідж».

Сам Махсен Шэкары заявіў, што гэта быў «паказальны суд без якой-небудзь належнай прававой экспертызы». Ён абскардзіў прысуд у Вярхоўным судзе, але безвынікова.

У іранскіх СМІ паведамляецца, што да смяротнай кары за ўдзел у пратэстах асуджаныя яшчэ дзесяць чалавек.

Падставай для восеньскіх пратэстаў па ўсім Іране стала смерць у выніку збіцця сілавікамі 22-гадовай дзяўчыны Махсы Аміні, абвінавачанай у «няправільным» нашэнні хіджаба. Падчас пратэстаў загінула некалькі соцень чалавек, тысячы былі затрыманыя. У падтрымку пратэстаў выказваліся многія вядомыя ў Іране і свеце грамадзяне гэтай краіны.

Чытайце таксама:

Пляменніцу аяталы Хаменеі арыштавалі пасля таго, як яна заклікала замежныя ўрады разарваць сувязі з Тэгеранам

Іранскія баскетбалісткі знялі хіджабы ў знак салідарнасці з пратэстоўцамі супраць кіроўнага рэжыму

«У Іране сістэма ўстойлівая, бо там няма манаполіі на ўладу». Усходазнаўца расказаў, ці могуць пратэсты перамагчы і як збудаваная гэтая ўнікальная палітычная сістэма

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
Усё гэта гамон як сумна / Адказаць
08.12.2022
А супраць Ірана санкцыі ўжо цэлую вечнасць аказваюць "эфектыўны" супраціў дыктатуры.
0
Кот Леопольд / Адказаць
08.12.2022
Усё гэта гамон як сумна, все правильно пишете! Надо снять с Ирана санкции, тогда он сможет больше дронов и ракет крылатых для Россиюшки сделать! Такъ победимъ! 
2
Кіт / Адказаць
09.12.2022
Кот Леопольд, такія як вы будавалі камунізм. Я хіба казаў што рабіць?? Гэта толькі чарговы доказ сярод тысячы доказаў што схема з санкцыямі не працуе. Што рабіць Ірану ці з Іранам? Мне ўсе роўна, я не іранец але бачу што зрабілася з Беларуссю і што зробіцца яшчэ, а адэпты санкцый будуць разводзіць рукамі. Тыя хто ўладкаваўся на захадзе, ім ужо ўсё роўна што будзе з краінай і хто тут будзе ладзіць свае парадкі, дзякуючы ім.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру