Гэтая гісторыя пачалася з таго, што ў пасольства Украіны ў Іспаніі прыйшоў пакет з выбуховым прыстасаваннем унутры. Чалавек, які адкрыў яго, атрымаў раненне. Затым у пасольствы і консульствы Украіны па ўсёй Еўропе пачалі прыходзіць пасылкі, унутры былі вочы жывёл — кароў або свіней.
«Усіх, хто працягвае дасылаць гэтыя пакеты і тэрарызаваць нашы пасольствы, прашу расслабіцца і не марнаваць свой час і грошы на паштовыя маркі. Нічога вы гэтым не даб'ецеся. Магу паўтарыць для ўсіх ворагаў украінскай дыпламатыі — вам не ўдасца запалохаць або спыніць нас», — сказаў Кулеба.
Раней ён казаў, што ў яго вялікая спакуса абвінаваціць у тым, што адбываецца, Расію, але ён хацеў бы дачакацца вынікаў расследавання, якое пачалі іспанскія праваахоўныя органы.
Адказнасць за рассылку такіх пакетаў на сябе пакуль ніхто не браў.