Калі іншаземец адмовіцца адказваць на пытанні або адказваць на ўсе пытанні, яго заяўку не будуць прымаць. Такі апытальнік Дэпартамент міграцыі можа даваць і грамадзянам іншых краін.

Апытальнік з'явіўся пасля таго, як міністр унутраных спраў Агне Білатайце ўнесла змены ў законы, што рэгламентуюць парадак выдачы дакументаў грамадзянам іншых краін, якія звяртаюцца па дазвол на жыхарства ў Літве. Свае рэкамендацыі па такім апытальніку ДМ падаў і Дэпартамент дзяржбяспекі.

Апытальнік павінны будуць запаўняць усе грамадзяне Беларусі і Расіі з 18 гадоў, калі яны будуць звяртацца па новыя дакументы або прасіць падоўжыць дазвол на жыхарства ў Літве, ці ж па нацыянальную візу.

У апытальніку грамадзяне іншых краін павінны будуць падаць інфармацыю пра сваю адукацыю, месцы працы, службу ва Узброеных сілах, аб бізнэс-сувязях, кантактах з дзяржаўнымі ведамствамі краін, якія не з'яўляюцца краінамі НАТА і ЕС, таксама павінны будуць выкласці сваю пазіцыю па пытанні ваеннай агрэсіі Расіі ва Украіне.

«Іншаземец, які хоча прыехаць у Літву і жыць тут, мусіць быць шчырым і адкрытым. Ён павінен паказаць, што гатовы супрацоўнічаць з прымаючай яго краінай», — падкрэсліла кіраўнік ДМ Эвеліна Гудзінскайце.

Паводле яе слоў, гэта будзе дадатковы фільтр бяспекі, які дазволіць больш аператыўна выявіць замежнікаў, якія ў мінулым мелі сувязі з недэмакратычнымі рэжымамі і могуць уяўляць пагрозу нацбяспецы Літвы.

Калі грамадзянін Расіі ці Беларусі, які хоча атрымаць візу або дазвол на жыхарства ў Літве, адмовіцца запаўняць апытальнік ці не адкажа на ўсе пытанні, то спецыялісты ДМ могуць не прымаць яго заяўку. Калі такі чалавек падасць ілжывыя звесткі або схавае нейкую значную інфармацыю, то гэта стане падставай для скасавання дазволу на жыхарства або візы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Чаркашкварка / Адказаць
05.12.2022
Правiльна, дэгенератау трэба адсейваць, хай жывуць у канцлагеры i iдуць у СВО гiнуць запуцiна
0
счётчик Гейгера / Адказаць
05.12.2022
всё правильно ! Не может Павличенко с сыном или Азарёнок получать визы в Европу... Алтай, Бурятия, в лучшем случае Крым или Чукотка, или по "золотому кольцу россии"
0
Тайминг / Адказаць
05.12.2022
Лучше поздно, хотя такие меры нужно было вводить ещё 24.02.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру