Рахім Стэрлінг. Фота: Abbie Parr / AP

Футбаліст адправіўся ў Вялікабрытанію перад матчам 1/8 фіналу супраць Сенегала (3:0). У прэс-службе зборнай не сталі ўдакладняць прычыну, адзначыўшы толькі, што Стэрлінг прапусціў гульню па сямейных абставінах, паведаміў The Telegraph.

Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Гарэт Саўтгейт пацвердзіў, што форвард вярнуўся ў Англію. «Ён паехаў дадому. На цяперашні момант відавочна, што прыярытэт для яго — быць са сваёй сям'ёй, — адзначыў Саўтгейт. — Мы падтрымліваем яго рашэнне і дамо яму столькі часу, колькі спатрэбіцца».

«Вядома, такія ад'езды не найлепшым чынам адбіваюцца перад важнай гульнёй, але ў такія моманты футбол адыходзіць на другі план. Яму трэба пабыць са сваёй сям'ёй. І я не хачу аказваць на яго які-небудзь ціск, — дадаў трэнер. — Часам футбол — не самае галоўнае, і сям'я павінна быць на першым месцы».

Рабаванне адбылося ў суботу ўвечары, калі дзеці і сяброўка Стэрлінга знаходзіліся дома. The Sun са спасылкай на набліжаных да сям'і футбаліста паведаміў, што невядомыя скралі гадзіннікі на суму каля 300 тыс. фунтаў стэрлінгаў.

Стэрлінг правёў на чэмпіянаце свету два матчы, у якіх выйшаў на поле ў стартавых саставах, адзначыўся голам і перадачай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
1 / Адказаць
05.12.2022
Мярзотнікі, як нізка! Горш было толькі ўварванне ў Грузію падчас Алімпійскіх гульняў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру