Фота: Сяргей Бабылёў / ТАСС

Адна з гэтых тэм прысвечаная «неакаланіяльнай палітыцы краін англасаксонскага свету» і «дэградацыі Еўропы», іншая павінна папулярызаваць «гераізм і самаадданасць расійскіх вайскоўцаў падчас спецыяльнай ваеннай аперацыі» ва Украіне.

Таксама сярод прыярытэтных тэм значацца «захаванне, стварэнне і распаўсюджванне традыцыйных каштоўнасцей», «Маларосія як гістарычная вобласць Расіі» і «папулярызацыя службы ва Узброеных сілах Расіі».

Міністарка культуры Расіі Вольга Любімава заявіла, што ведамства лічыць неабходным зрабіць акцэнт на «супрацьдзеянні спробам фальсіфікацыі гісторыі і сучасным праявам ідэалогіі нацызму».

У канцы 2022 года расійскі Мінкульт збіраецца абвясціць парадак і ўмовы правядзення конкурсных адбораў на фінансаванне кінавытворчасці.

Чытайце таксама:

Па цэнтры Цвяры ездзілі танкі з украінскімі сцягамі, мясцовае начальства перапалохалася

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
А / Адказаць
30.11.2022
Уяўляю якая брыдзяціна атрымаецца...
0
Грышка / Адказаць
30.11.2022
Шкада, што рэжысёрка Лені Рыфэншталь ужо няма ў жывых. Пуцін мог бы наняць яе рабіць такія «фільмы», як яна зрабіла для Гітлера.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру