Ліст акадэміка ў асноўнай сваёй частцы пераказвае звычайныя расійскія прапагандысцкія штампы, але ёсць у іх і арыгінальныя закіды персанальнага характару.

«Вашы салдаты [УСУ] запатрабавалі за майго палоннага сваяка 300 тысяч рублёў і, атрымаўшы гэтую суму, пакаралі смерцю яго і паказалі ўсё па сацсетках, іншага кастрыравалі — і ўсё гэта толькі за тое, што яны бураты», — заявіў Тулахонаў, не называючы імёны пацярпелых.

Акрамя таго, экс-сенатар заявіў, што ўкраінцы, у адрозненне ад сібіракоў, «не могуць жыць» без туалетнай паперы і добрай ежы.

«Мы, сібіракі, прывыклі жыць без асаблівага дастатку. [ … ] Мой настаўнік, акадэмік Валянцін Капцюг, у цяжкія 90-я гады казаў, што расіяне пры патрэбе могуць купіць мяшок бульбы і цукру, нарыхтаваць дровы, самі адрамантаваць любы прыбор і жыць далей.

Зусім іншыя патрэбы ў нашых праціўнікаў, якія не могуць жыць без туалетнай паперы, хамону, камамберу. Цяпер ваша чарга жыць пры свечках і паліць вогнішчы», — цешыцца Тулахонаў.

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Нам не ў тым самым кірунку, да пабачэння! / Адказаць
22.11.2022
Замест таго каб самім імкнуцца жыць лепей яны робяць усё каб іншыя жылі так сама як яны, горш за ўсіх! Я не разумею гэтых людзей(а можа яны нелюдзі?). Здаецца мне што яны заўсёды былі такія, толькі некаторы час спрабавалі падмануць сьвет, але доўга падманваць не хапіла сілы.
0
- / Адказаць
22.11.2022
Какадемик
0
Грышка / Адказаць
22.11.2022
Туалетная папера й ежа - не раскоша. Гэта асноўныя, простыя чалавечыя патрэбы
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру