Ваенкар Сямён Пегаў

Ваенкар Сямён Пегаў

Суполка складаецца больш чым з 500 блогераў і стала крыніцай інфармацыі пра вайну ў Расіі, пішуць эксперты. Яе прадстаўнікі прытрымліваюцца праваенных і нацыяналістычных поглядаў.

Дзякуючы цесным сувязям ваенкараў з байцамі на фронце яны ў расійскай інфармацыйнай прасторы гучаць больш, чым прадстаўнікі Міністэрства абароны Расіі.

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін абараняў мілітары-блогераў ад нападак ваеннага ведамства і аберагаў іх нават на фоне ўзмацнення рэпрэсій і цэнзуры па ўсёй Расіі.

Крэмль раней прасоўваў свой дзяржаўны наратыў праз расійскія федэральныя каналы, тэлебачанне і друкаваныя СМІ, але дазволіў супольнасці ваенкараў часцяком вылучаць уласныя меркаванні наконт вайны.

Суполка складаецца з шырокага спектру персанажаў — ад тых, хто падтрымлівае Крэмль, крытыкуючы расійскае вайсковае камандаванне, да тых, хто наўпрост абвінавачвае Уладзіміра Пуціна ў вайсковых няўдачах Расіі ва Украіне.

Тое, што Крэмль памяркоўна ставіцца да суполкі мілітары-блогераў, дзіўна, улічваючы цэнзуру, якой падвяргаюцца іншыя, больш традыцыйныя сродкі масавай інфармацыі, уключаючы апазіцыйныя і замежныя СМІ, адзначаюць эксперты ISW.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2