Фота: AP

Фота: AP

Падчас выступу ў Эканамічным клубе Нью-Ёрка Мілі таксама паведаміў, што паводле яго ацэнак, былі таксама забітыя каля 40 тыс. мірных грамадзян Украіны.

«Гаворка ідзе пра колькасць забітых і параненых расійскіх вайскоўцаў на ўзроўні значна больш за 100 тысяч. Верагодна, тое ж самае — з украінскага боку. Гэта велізарныя маштабы чалавечых пакут», — сказаў Мілі.

Мілі не ўдакладніў, якім чынам ён атрымаў гэтыя звесткі.

Генеральны штаб Узброеных Сіл Украіны заяўляе, што паводле звестак на 9 лістапада, на вайне былі забітыя больш за 77 тысяч расійскіх вайскоўцаў.

Міністэрства абароны Расеі апошні раз паведамляла аб стратах 21 верасня, указваючы пра гібель 5937 чалавек.

Аднак Руская служба Бі-бі-сі, якая вядзе пайменны спіс страт расійскіх вайскоўцаў ва Украіне сумесна з выданнем «Медыязона» і камандай валанцёраў, на той момант сабрала даныя аб больш за 6200 загінулых. Але гэта толькі пацверджаныя паведамленні аб гібелі, таму сабраныя даныя не адлюстроўваюць рэальны ўзровень страт.

У пачатку лета ўкраінскія ўлады заяўлялі, што на вайне загінулі каля 10 тысяч вайскоўцаў УСУ.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1