«Якія б ні былі ар'ергардныя баі, якія б ні былі страты ў нас і ў іх, у Расіі зараз пачнецца страшны надлом, ён ужо бачны ў многіх пабліках. Чаму? А якога хрэна мабілізоўвацца і ваяваць, калі адзіны захоплены з пачатку гэтай кампаніі абласны цэнтр украінцы ўсё адно вызвалілі? Гэтак ж колькі трэба крыві цяпер праліць, каб яго зноў узяць, а калі нават і возьмуць, то дзе гарантыя, што зноў не адаб'юць? 

Які ў гэтым сэнс? Калі мы цаной страшнай крыві гэта ўзялі, пасля страшнай цаной і жорсткасцю ўтрымлівалі? І гэта будзе стратэгічны маральны пералом у гэтай вайне. Яна яшчэ можа доўга працягвацца, яны могуць яшчэ доўга ўтрымліваць Крым, Данбас, Луганск, пакуль мы назапасім сілаў і пойдзем наперад. 

Але стратэгічны пералом адбыўся. Ён адбываецца на нашых вачах. Гэта як Сталінградская бітва для Усходняга фронту ў Другой сусветнай. Усё, пасля гэтага ніхто ў Расіі больш не будзе верыць у паспяховасць гэтай вайны», — заявіў Арастовіч.

Клас
53
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2