«Асаблівая роля адводзіцца авіябазе ў раёне населенага пункта Лунінец Брэсцкай вобласці, дзе размяшчаюцца іранскія беспілотныя лятальныя апараты, а таксама пэўная колькасць іх аператараў», — расказаў ён.

Громаў паведаміў, што зараз ідзе перакідванне ў Беларусь падраздзяленняў расійскай Першай танкавай арміі, у першую чаргу — 2-й мотастралковай дывізіі разам з тэхнікай і мабілізаванымі.

Па словах Громава, для перавозкі ваеннай тэхнікі, абсталявання і асабовага складу на працягу кастрычніка было задзейнічана больш за 1,5 тысячы чыгуначных платформаў, 200 пасажырскіх вагонаў, каля 100 грузавых вагонаў.

Так, на пытанне журналіста, калі будзе сфармавана групоўка, Громаў адказаў, што ў бліжэйшыя тыдні гэтага не чакаецца.

«На працягу бліжэйшых тыдняў гэта (гатоўнасць да паўторнага нападу) не чакаецца. Мы разлічваем, што гэта можа быць не раней, чым праз 2-3 месяцы», — мяркуе Громаў.

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
11