Фота: Мінск-навіны

Фота: Мінск-навіны

Аб гэтым заявіў 2 лістапада на анлайн-канферэнцыі «Новая сістэма рэгулявання цэн. Асаблівасці прымянення пастановы № 713» першы намеснік Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іван Вежнавец, паведамляе Office Life.

«Мы кіруемся ў сукупнасці двума гэтымі дакументамі. Калі тавар уваходзіць у адзін з гэтых класіфікатараў і згадваецца ў пастанове № 713, то такая пазіцыя рэгулюецца», — сказаў ён.

Намеснік Міністра прывёў прыклад з металапрадукцыяй — таварнай групай, якая ўказаная ў пастанове № 713. Усе тавары з гэтай групы, якія пералічаныя ў пастанове № 46 МАРГ або ў пастанове № 76 Белстата, рэгулююцца. Іншыя тавары, якія там не згадваюцца з пункту гледжання металапрадукцыі, не рэгулююцца. Цана рэгулюецца толькі на таварныя групы, якія ўключаны ў пастанову № 713, акцэнтаваў Вежнавец.

Калі ж тавар уваходзіць у пэўную групу, але гэта група ў пастанове № 713 не прапісана, то цэны на такія тавары не рэгулююцца.

Калі ёсць сумневы, якія тавары рэгулююцца або не рэгулююцца, і яны прама не названыя альбо маркіроўка гэтых тавараў не дае адназначнага вызначэння — ці адносіцца тавар да таго, які ўключаны ў пералік, можна кіравацца іншымі тэхнічнымі нарматыўнымі актамі, напрыклад, аднясеннем групы тавараў да коду ТНВЭД. Можна кіравацца СТБ ці ДАСТам, якія даюць характарыстыку гэтага тавара з аднясеннем да пэўнай групы якога-небудзь іншага аналагічнага тавара», — параіў Вежнавец.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1