«Не ведаю, на колькі мяне выпусцілі. Можа быць, толькі, каб купіць туалетныя прыналежнасці і прывесці сябе ў парадак. Акрамя мяне ў жудасных умовах у розных установах утрымліваюцца і іншыя беларусы. Тут у Жодзіне ўжо больш за чатыры месяцы сядзіць у штрафным ізалятары Уладзімір Кніга. Ён былы амапавец з Гродна, які заступіўся за мяне падчас затрымання ў 2020. Ён герой!», — напісаў Сяргей Ціханоўскі.

Памятайце, для зняволеных у турме самае важнае і дарагое — гэта ваша ўвага. Падтрымайце Сяргея, напісаўшы яму цёплы ліст.

Адпраўляйце лісты Сяргею Ціханоўскаму па адрасе: Следчая турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22а, Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі.

Калі вашы лісты не даходзяць да Сяргея, вы можаце адправіць іх на абаненцкую скрыню: 246012, г. Гомель, Рэчыцкі праспект, 91, а/с 125. 

Клас
26
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
9
Абуральна
2